Колькасць гульцоў: 2.
Для гульні спатрэбяцца: кубік, 2 фішкі гульцоў, 1 фігурка Феі, 12 жэтонаў аднаго колеру для абазначэння добрых спраў, 8 жэтонаў іншага колеру для вядзення падліку хлусні і каля 10 манет (жэтонаў трэцяга колеру).
У якасці жэтонаў могуць выступаць гузікі трох розных колераў, фішкі з якіх-небудзь іншых настолак, або іх можна зрабіць самастойна, напрыклад, з фольгі (скатайце шарыкі і распляскайце іх, каб атрымаліся манеты), можна выразаць фішкі з кардона.
Мэта гульні
Уяві, што ты — драўляная лялька, якая марыць стаць чалавекам. Каб твая мара ажыццявілася, трэба здзейсніць 6 добрых спраў або сустрэць Фею, не пабаяўшыся прайсці шлях, поўны спакус і небяспекі. На кожным кроку цябе будуць пільнаваць разбойнікі (Кот і Ліса). Беражыся, яны хочуць абчысціць твае кішэні і ачарніць твае добрыя ўчынкі.
Ці здолеешь ты ажыццявіць сваю мару? Давай даведаемся!
Як гуляць
Пастаў фішкі гульцоў на розныя старты, а фішку Феі — на старт Феі ўнізе поля. У пачатку гульні кожны гулец атрымлівае 1 залаты.
Вырашыце, хто ходзіць першым.
Значэнні на кубіку:
1, 2, 3, 4 — зрабі адпаведную колькасць крокаў у любы бок (калі дазваляюць клеткі).
5, 6 — Фея перамяшчаецца на адну клетачку ў бок гульца, які кінуў кубік, а гулец атрымлівае права дадатковага ходу. (Калі 5 і 6 выпадаюць шмат разоў запар, ты перасоўваеш фішку Феі да сябе і права дадатковага ходу застаецца за табой).
Калі табе нявыгадна перасоўваць фішку Феі, таму што гэтым ты дапаможаш саперніку, можаш прапусціць ход (Фея і гулец застаюцца на месцы).
Абазначэнні на полі:


Залаты – атрымай 1 залаты.


2 залатых – атрымай 2 залатых.
У свой ход пасля атрымання грошай ты можаш здзейсніць добрую справу, выдаткаваўшы 3 залатых (адзнач яе ў сваёй таблічцы добрых спраў). Гэта дае табе права дадатковага ходу.
Прыклад: выпала 6 — ходзіць Фея (1 крок да гульца), выпала 5 — зноў ходзіць Фея (1 крок), выпала 2 — ты перамяшчаешся на 2 клеткі і атрымліваеш 2 залатых (цяпер у цябе 3 залатых), ты тут жа робіш добрую справу (адзнач яе ў лічыльніку, а залатыя вярні ў агульны банк) і зноў кідаеш кубік. Зноў могуць выпадаць 5 ці 6 — Фея робіць крок да цябе, зноў кідаеш кубік, выпалі лічбы 1–4 — зрабі адпаведную колькасць крокаў і кіруйся ўказаннямі на полі.


Фея
Дапамагае здзейсніць добры ўчынак, адзнач яго ў сваім лічыльніку добрых спраў, грошы пры гэтым не расходуюцца, але і дадатковага ходу ў цябе няма.


Кот
Крадзе ўсе грошы, што ты назапасіў. Ну а калі твае кішэні пустыя, ён крадзе ў саперніка!


Ліса
Вось хітруха, ёй так і хочацца ачарніць твае добрыя справы, знайсці ў іх заганы і карысць. Прыбяры 1 добрую справу са свайго лічыльніка. Перад тым як пахадзіць, памятай, што ў цябе ёсць магчымасць ісці ў любы бок.


Тэатр
Гэта месца, дзе табе давялося схлусіць, бо замест таго, каб пайсці ў школу, ты адправіўся забаўляцца. Адзнач, што цябе злавілі на хлусні, у спецыяльным лічыльніку. Калі гэта паўтарыцца 4 разы, чалавекам табе не стаць, ты прайграеш.
Калі па дарозе ты трапіш на адно дзяленне з фішкай Феі, ты тут жа становішся чалавекам! Перамога за табой!
Тлумачэнне: пераходзіць праз старт Феі і падарожнічаць па полі суперніка можна!
Поспехаў!