Кніга складзена на аснове матэрыялу вучэбнага дапаможніка па літаратурным чытаннi для 3 класа.
Змяшчае заданні (па варыянтах) для тэматычнага кантролю ведаў і ўменняў вучняў па літаратурным чытаннi ў 3 класе, а таксама для кантролю сфарміраванасці навыку чытання.
Прапанаваны практычны матэрыял дапаможа настаўніку разнастаіць формы кантролю па прадмеце «Літаратурнае чытанне». Заданні і практыкаванні дапаможніка скіраваны на адпрацоўку навыку чытання, фарміраванне ўмення аналізаваць мастацкі тэкст, узбагачэнне слоўнікавага запасу навучэнцаў, развіццё творчых здольнасцей.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, трэцякласнікам і іх бацькам.
Отзывы
Отзывов пока нет.