У дапаможнiку прадстаўлены гульнi з дыдактычнай лялькай, якiя накiраваны на фармiраванне сацыяльнага вопыту, асабiстых якасцей дзяцей трэцяга года жыцця, развiццё эмацыйнай i сенсорнай сферы на аснове пашырэння дзеянняў з прадметамi i цацкамi. Дадзеныя гульнi прадугледжваюць узаемасувязь з iншымi вiдамi дзiцячай дзейнасцi: зносiнамi, пазнавальнай практычнай, мастацкай, элементарнай працоўнай — i накiраваны на вырашэнне задач адукацыйнай вобласцi «Дзiця i грамадства» Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi. Практычны матэрыял дазволiць фармiраваць у дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту элементарныя правiлы паводзiн, навыкi разнастайных дзеянняў з прадметамi быту, выхоўваць жаданне быць самастойнымi пры выкананнi якой-небудзь справы, гуляць побач з iншымi дзецьмi, працаваць.
Выданне адрасавана педагагiчным работнiкам устаноў дашкольнай адукацыi.
Отзывы
Отзывов пока нет.