Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор’я.
Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з’явамі надвор’я.
Отзывы
Отзывов пока нет.