Мэта гульні: перамагчы мышынага караля.
Для гэтага трэба дабрацца да яго, гэта значыць прайсці лабірынт, які кішыць вартавымі мышамі. Варта ім сустрэць чалавека, як яны падымаюць шум і на абарону караля бягуць мышы-стражнікі. Калі падчас гульні ўсе мышы выйдуць на абарону караля — ён пераможа (усе гульцы прайграюць).
Колькасць гульцоў: 2–3.
Для гульні спатрэбяцца: кубік, фішкі для гульцоў, манеткі або гузікі.
Як гуляць: гульцы па чарзе кідаюць кубік і ходзяць у залежнасці ад лічбаў, якія выпалі на кубіку.
Значэнні на кубіку:
1, 2, 3, 4 — зрабі адпаведную колькасць крокаў.
5 — перайдзі да любога гульца. Пры пераходзе да іншага гульца вартавыя мышы не выходзяць. Калі ўсе гульцы стаяць на адным дзяленні, то гулец, які выкінуў 5, прапускае ход.
6 — прагані мыш з поля (прыбяры адну манетку/гузік з поля на елцы) або перакінь кубік. Калі 6 выпала двойчы, права ходу губляецца.


Небяспека!
Сустрэў у лабірынце мыш (любую на чырвоным фоне) — сцеражыся! Яна пакліча на дапамогу варту караля. Закрый манеткамі або гузікамі столькі мышэй, размешчаных на елцы, колькі выпала на кубіку (перакідваць яго не трэба).


Мышыная армія
Калі гуляюць двое, то мышынаму каралю трэба 15 мышэй, каб перамагчы вас. Калі гуляюць трое, то — 21.
Стрэлкі на полі паказваюць, куды табе трэба неадкладна перамясціцца.
Поспехаў вам, адважныя вандроўнікі!